Збоі ў працы прылад для папаўнення праязных, набытых праз сістэму АРІП, пачалі назірацца ў панядзелак, 27 верасня, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на «Мінсктранс».
На прадпрыемстве тлумачаць гэта тэхнічнымі праблемамі і просяць часова не купляць праязныя ў асабістых кабінетах на сайце. Усе дакументы, якія ўжо былі набыты, пачнуць працаваць пасля ліквідацыі непаладак з прадаўжэннем тэрміну актывацыі.
Мінсктранс прыносіць пасажырам прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/nablyudayutsya-sboi-v-rabote-ustrojstv-minsktransa-dlya-popolneniya-proezdnyh/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zboi
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsktrans
[4] https://zviazda.by/be/tags/prayaznyya-bilety
[5] https://zviazda.by/be/tags/arip
[6] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstva