У правінцыі Хэнань у Цэнтральным Кітаі была выяўленая закамянеласць чалавечага чэрапа ўзростам 32 тыс. гадоў, паведамляе [1] Сіньхуа са спасылкай на Дзяржаўнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны КНР.
Знаходка з’яўляецца самым раннім выкапням, які сведчыць аб прысутнасці людзей на гэтай тэрыторыі шмат тысяч гадоў таму. Раней у ходзе археалагічных даследаванняў палеаліту ў пячорах, якія знаходзяцца ў гэтым жа раёне, былі выяўленыя чалавечыя закамянеласці, закамянеласці жывёл і каменныя прылады працы.
«Новыя знаходкі маюць вялікае значэнне для вывучэння паходжання і эвалюцыі сучаснага чалавека, якія засялялі гэтыя месцы ў той час», — сказаў дырэктар Інстытута культурнай спадчыны і археалогіі правінцыі Хэнань Лю Хайван.
Акрамя закамянеласцяў чэрапа археолагі таксама выявілі больш за 10 тыс. фрагментаў костак коней, коз, мядзведзяў, аленяў, дзікоў і ваўкоў, узрост якіх складае ад 30 тыс. да 40 тыс. гадоў. Акрамя таго, былі знойдзеныя і каменныя прылады працы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://russian.news.cn/2021-09/27/c_1310212927.htm
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[3] https://zviazda.by/be/tags/arhealogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zakamyanelasc