Такім меркаваннем падзялілася за журналістамі спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Наталля Качанава сёння прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі, на якой дэманструюцца работы ўдзельнікаў VI Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі беларускай», прысвечанага памяці Мітрапаліта Філарэта і Году народнага адзінства. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Адзначым, што Міжнародны мастацкі пленэр стаў знакавай падзеяй не толькі ў духоўным, культурным і мастацкім асяроддзі, але і садзейнічаў яднанню нацыі.
— Я уражана, што ў такі кароткі перыяд часу можна стварыць такія цудоўныя працы, — адзначыла Наталля Качанава ў гутарцы з журналістамі. — На мой погляд, тут паказана духоўнасць, адлюстравана прыгажосць беларускай зямлі, аблічча нашага паважанага Уладыкі Філарэта.
Спікер верхняй палаты парламента акцэнтавала ўвагу на таленце маладых мастакоў:
— Для таго, каб стварыць такую работу, трэба не проста ўменне і талент, а патрэбна яшчэ і духоўнасць. Павінны быць у душы светлыя пачуцці, — лічыць яна. — Гэта ўсё разам дапамагло стварыць выдатныя творы, якія будуць радаваць беларусаў.
Старшыня Савета Рэспублікі пераканана, што выстава павінна быць дасягальная для шырокага кола гледачоў, і будзе выдатна, калі яе змогуць убачыць у іншых гарадах краіны, а не толькі ў сталіцы.
Гаворачы пра асобу Мітрапаліта Філарэта, спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла:
— Гэта багаслоў, святар, але гэта яшчэ і цудоўны чалавек, герой Беларусі, які ўсё сваё жыццё рабіў усё для таго, каб аб’ядноўваць нас, каб наша краіна была мірная, спакойная і заклікаў нас да гэтага. Я не адчуваю, што яго няма з намі. Таму, што пры ўсёй яго шматграннасці, ён умеў дайсці да кожнага чалавека: кожны мог знайсці пры размове з уладыкам усё тое, што ён хацеў пачуць. Ён разумеў і любіў кожнага. Таму мы павінны прытрымлівацца запаведзяў нашага глыбокапаважанага Мітрапаліта Філарэта, першага Экзарха ўсяе Беларусі, — рэзюмавала Наталля Качанава.
Нагадаем, што Мітрапаліт Філарэт — быў адным з тых, хто сваёй падзвіжніцкай дзейнасцю аб’ядноўваў беларускі народ, абапіраючыся на сапраўдныя духоўныя, маральныя, культурныя, патрыятычныя і маральныя каштоўнасці.
Вольга АНУФРЫЕВА
Фота прадастаўлены прэс-службай Савета Рэспублікі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-mastacki-muzey
[6] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-mezencau
[8] https://zviazda.by/be/tags/god-narodnaga-adzinstva
[9] https://zviazda.by/be/tags/spiker