Усе, хто загуляўся ў «рэвалюцыю» тут і за мяжой, адкажуць перад законам. Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка, каментуючы забойства супрацоўніка КДБ у Мінску, перадае [2] БелТА.
«Учора ў ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам пры выкананні службовага абавязку загінуў супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Здарылася трагедыя. Мы смуткуем разам з роднымі і блізкімі», — сказаў Ігар Сергеенка.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў: «Ад асобы кожнага, хто абараняе мір і забяспечвае бяспеку грамадзян, ад асобы жыхароў нашай краіны, якія нясуць кветкі і запальваюць лампады каля месца работы загінулага і іншых памятных мясцін, я звяртаюся да тых, хто перайшоў чырвоную лінію. Папярэджваю вас, уласнікі магазінаў, дзе, як вядома, прадаюцца так званыя баявыя лісткі, што прапагандуюць экстрэмізм, насілле і злачыннасць, злараднікі, так званыя журналісты і ўсе тыя, хто загуляўся ў „рэвалюцыю“ тут і за мяжой, — адкажаце перад законам. Нават не спрабуйце абараняць свае акаўнты ў сацыяльных сетках. Усе, хто ўбачыў у злачынцу сакральную ахвяру, хто пераступіў праз слёзы чатырохгадовага дзіцяці, хто зрабіў хайп на горы сям’і афіцэра, будуць знойдзены. Сёння вы паказалі свой сапраўдны твар: беспрынцыповы, подлы і амаральны. Вы сталі ў адзін рад са злачынцамі і іх саўдзельнікамі. Выбар зроблены. Гэтаму няма даравання, гэтаму няма апраўдання».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://blr.belta.by/society/view/sergjaenka-use-hto-zaguljausja-u-revaljutsyju-tut-i-za-mjazhoj-adkazhuts-perad-zakonam-104645-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-sergyaenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/kdb
[5] https://zviazda.by/be/tags/merkavanne