У рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «30 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы», якая гэтымі днямі праходзіць у Мінску, у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў эксперты з розных краін абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння, звязаныя з бяспекай, барацьбой са злачыннасцю і тэрарызмам.
Як адзначыў кіраўнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр ВАСІЛЬЕЎ, супрацоўніцтва дзяржаў у сферы бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і тэрарызмам у цяперашні час з'яўляецца важным і актуальным пытаннем. «Правядзенне канферэнцыі паспрыяе ўмацаванню ўзаемадзеяння ў гэтым кірунку, ініцыяцыі новых сумесных даследаванняў, — перакананы начальнік Акадэміі МУС. — Упэўнены ў развіцці атмасферы ўзаемапаразумення, умацавання навуковых сувязяў».
З дакладамі па самых актуальных пытаннях выступілі супрацоўнікі праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў, навуковых і адукацыйных устаноў дзяржаў — удзельніц Садружнасці, а таксама прадстаўнікі Выканаўчага камітэта і органаў галіновага супрацоўніцтва СНД у сферы бяспекі і правапарадку.
Дарэчы, гэтымі днямі ў Мінску абмяркоўваецца шырокі спектр пытанняў развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў, выпрацоўваюцца канкрэтныя рэкамендацыі па павышэнні яго эфектыўнасці і вызначэння стратэгіі ўдасканалення. У мерапрыемствах канферэнцыі прымае ўдзел звыш 300 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, органаў СНД, вядучыя вучоныя і спецыялісты, кіраўнікі найбуйнейшых навуковых і навучальных арганізацый Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.
Вераніка КАНЮТА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/snd
[5] https://zviazda.by/be/tags/mus
[6] https://zviazda.by/be/tags/kryminal