У вёсцы Звязда Лепельскага раёна жывуць пераважна людзі пенсійнага ўзросту. Тым не менш яны вельмі працавітыя, клапоцяцца пра свае сады-агароды, паказваюць прыклад дбайнага стаўлення да зямлі. У Валянціны Навагран, былога агранома, а пазней старшыні былога Пышнянскага сельскага Савета дэпутатаў, і падворак, і сам дом вельмі акуратныя і прыгожыя, а на прысядзібным участку — яблыневы сад. Многае па доглядзе Валянціна Сцяпанаўна робіць сваімі працавітымі рукамі, таму яе ўтульны падворак называюць не інакш як райскім куточкам.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya