zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Як сутэнёры спрабавалі вывезці за мяжу беларускіх дзяўчат

  • 08.10.2021 16:03
    • Аўтар:
    • Вераніка Канюта [1]
  • Грамадства [2], Сілавыя структуры [3]

Затрыманняў, звязаных з гандлем людзьмі, у параўнанні з незаконным абаротам наркотыкаў, апошнім часам становіцца ўсё менш. У першую чаргу гэта звязана з пандэміяй, якая паўплывала на закрыццё меж. Па-другое, усё менш грамадзян пагаджаецца на прапановы сутэнёраў.


Гандаль дзецьмі

Поўнасцю выкараніць найстаражытнейшую прафесію ў нашым грамадстве пакуль не атрымліваецца. Для некаторых гэта свайго роду бізнес. У пагоні за грашыма «прадпрымальнікі», якія ў прамым сэнсе зарабляюць на людзях, часта да апошняга не вераць, што могуць трапіць у поле зроку праваахоўнікаў.

Выйсці сухім з вады планаваў і грамадзянін Ш. Жыхар Рэчыцы нідзе не вучыўся, не працаваў. Грошы зарабляў на тым, што шукаў у інтэрнэце маладых дзяўчат, часта непаўналетніх, зводзіў іх у Мінску з кліентамі. Пасля аказання інтым-паслуг атрымліваў грошы, пэўным працэнтам дзяліўся з дзяўчатамі — у выніку ўсе былі задаволены.

Трэба адзначыць, што на момант, калі грамадзянін Ш. займаўся злачыннай дзейнасцю, ён сам быў непаўналетнім. Акрамя таго, хлопец ужываў наркотыкі, якія прапаноўваў і сваім знаёмым. Сярод тых, каго малады чалавек «пасадзіў на іглу», былі і 13—14-гадовыя.

Злачынца працягваў схіляць малалетніх да прастытуцыі. Пасля лячэння ў псіханеўралагічнай бальніцы ён зноў прыехаў у Мінск. Калі сутэнёр чарговы раз звёў дзяўчыну з кліентам, ён не ведаў, што гэтым так званым кліентам быў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах. Маладога чалавека вырашылі пакуль не затрымліваць, затое падрабязна дапыталі прастытутку, якой аказалася 14-гадовая школьніца з Гомеля. Як высветлілася, пакуль яе бацькі адпачывалі ў Егіпце, падлетак такім чынам вырашыла зарабіць. Сутэнёра арыштавалі праз некалькі дзён каля здымнай кватэры ў сталіцы. Акурат у гэты час кліента чакала чарговая ахвяра злачыннай дзейнасці (ёй таксама не было 18).

Следства яшчэ ідзе. Аднак ужо зразумела, што маладому чалавеку такі від заробку абыдзецца вельмі дорага — яму пагражае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі. І наўрад ці хтосьці з яго родных будзе аспрэчваць рашэнне суда: айчым-алкаголік ніколі не меў дачынення да выхавання свайго пасынка, маці даўно ў жыцці сына ніякага ўдзелу не прымала. Магчыма, каб у сям'і былі іншыя адносіны, такога б раскладу, які кардынальна вырашыў лёс маладога чалавека, не адбылося.

— Як правіла, малалетнія, якія займаюцца прастытуцыяй, выхоўваюцца ў няпоўных або ў сем'ях са складаным становішчам, — адзначае старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзела супрацьдзеяння гандлю людзьмі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама маёр міліцыі Максім ЯЛОВІК. — Недахоп бацькоўскай увагі, часта абыякавасць да жыцця ўласнага дзіцяці прыводзяць да такіх сумных наступстваў. Прычым ахвяры гандлю людзьмі свядома пагаджаюцца на такі від дзейнасці з мэтай зарабіць грошай. З непаўналетнімі, якія выступаюць у нас сведкамі па крымінальных справах, потым працуе інспекцыя па справах непаўналетніх.

Вярбоўка не ўдалася

У памяці супрацоўніка міліцыі і той зімовы дзень, калі за дзесяць хвілін да заканчэння працоўнага дня яму патэлефанавала дзяўчына і расказала, што ёй прапаноўваюць выехаць за мяжу для таго, каб займацца прастытуцыяй. Праз кароткі час з Максімам Яловікам звязаўся калега з Ленінскага РУУС і расказаў пра аналагічны зварот у іх падраздзяленне. Як высветлілася, хоць і паступіла інфармацыя з розных крыніц, але датычылася яна адных і тых жа сутэнёраў.

Мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам аднаго з элітных салонаў Масквы, прапанаваў беларускам работу, звязаную з аказаннем інтымных паслуг за матэрыяльнае ўзнагароджанне. Калі б яны пагадзіліся на прапанову, то пражывалі б у двухпакаёвай кватэры ў цэнтры Масквы за кошт работадаўца. Заробак ім абяцалі ад 200 тысяч расійскіх рублёў кожнай. Каб абмеркаваць умовы паездкі, ужо пад кантролем міліцыі адна з іх сустрэлася з вярбоўшчыкамі. З размовы высветлілася, што мужчыны (адзін з іх быў грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, другі — нашым суайчыннікам) набіраюць у Мінску дзяўчат для работы, звязанай з прастытуцыяй на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Увечары, калі была запланавана паездка, грамадзянкі, якія фіктыўна пагадзіліся на прапанову мужчын, чакалі машыны ў адной з мінскіх кватэр. Чакалі трафікёраў і аператыўнікі. Калі дзяўчаты селі ў аўтамабіль і крыху праехалі, супрацоўнікі міліцыі спрабавалі спыніць транспарт. Каб пазбегнуць затрымання, кіроўца заблакіраваў дзверы і націснуў на газ. Не абышлося без стральбы. Галоўных фігурантаў крымінальнай справы прызналі вінаватымі. Найбліжэйшыя пяць гадоў яны правядуць у месцах не вельмі аддаленых.

Вераніка КАНЮТА

Тэгі:
  • крымінал [4]
  • рабства [5]
  • прастытуцыя [6]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[5] https://zviazda.by/be/tags/rabstva
[6] https://zviazda.by/be/tags/prastytucyya