Дарагія суайчынніцы!
Ад усёй душы віншую вас з Днём маці!
Сёння самыя шчырыя словы падзякі гучаць у адрас нашых дарагіх жанчын, якія здзейснілі вялікую місію працягу роду і жыцця на Зямлі.
Дзякуй за пяшчоту і цеплыню, з якімі вы сустракаеце немаўлят, што з'явіліся на свет, за любоў і клопат, якія дорыце дзецям усё сваё жыццё, за мудрасць і адданасць, якія дапамагаюць ім у далейшым дасягаць высокіх і высакародных мэт.
Мы схіляемся перад самаадданай працай шматдзетных маці, якія ствараюць будучыню нацыі. Ганарымся беларускімі жанчынамі, якія, паказваючы прыклад усвядомленага і адказнага мацярынства, паспяхова рэалізоўваюць сябе ў прафесіі і грамадскіх ініцыятывах. Захапляемся мамамі, якія выхавалі сапраўдных патрыётаў. Вы ўсе — апора нашай дзяржавы і заўсёды будзеце пад яе абаронай.
У гэты святочны дзень жадаю вам, дарагія мамы, вашым родным і блізкім моцнага здароўя і дабрабыту.
Няхай ваша жаночае і мацярынскае шчасце будзе бясконцае, а прамяністыя дзіцячыя ўсмешкі ўпрыгожваюць свет і натхняюць нас на новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-maci