У Дзень маці ў парку «Сямейнае дрэва», размешчаным на скрыжаванні вул. Прытыцкага і Нёманскай, высадзяць Алею маці, паведамілі [1] ва Фрунзенскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».
Акцыю правядуць актывісткі Мінскай гарадской арганізацыі жаночага аб’яднання.
— Плануем высадзіць 30 дрэў. Гэта лічба выбрана невыпадкова, у снежні Беларускаму саюзу жанчын споўніцца 30 гадоў. Дрэва — сімвал жыцця, і наша алея выдатна адлюструе тэматыку мацярынства. Да таго ж будзем рады ўнесці свой уклад у азеляненне Каменнай Горкі, — адзначыла старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Галіна Філіпёнок.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://oobsg.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-sayuz-zhanchyn-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-maci
[4] https://zviazda.by/be/tags/park-syameynae-dreva