Са студзеня па верасень пасажыры Беларускай чыгункі набылі праз тэрміналы самаабслугоўвання больш чым 4,3 мільёна білетаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі. Гэта склала больш за 10 працэнтаў ад агульнай колькасці пасажыраў гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом класа, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
Тэрміналы самаабслугоўвання, прызначаныя для самастойнага афармлення праязных дакументаў, — прыклад эфектыўнага выкарыстання бязлюдных тэхналогій. У цяперашні час на станцыях і прыпыначных пунктах Беларускай чыгункі ўстаноўлена 188 прылад самаабслугоўвання, у тым ліку 97 тэрміналаў новага тыпу — у іх маецца як магчымасць аплаціць білет наяўнымі грашыма і атрымаць рэшту, так і разлічыцца з дапамогай аплатных картак (банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь), у тым ліку бескантактных. На прыладах новага тыпу можна аформіць квіткі на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.
Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам выкарыстоўваць дыстанцыйныя каналы пакупкі білетаў — з дапамогай тэрміналаў самаабслугоўвання і праз інтэрнэт. Таксама з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі магістраль нагадвае — пры праездзе ў цягніках, знаходжанні на вакзалах і іншых аб’ектах чыгуначнага транспарту нашэнне масак з’яўляецца абавязковым.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch
[2] https://zviazda.by/be/tags/terminaly-samaabslugouvannya
[3] https://zviazda.by/be/tags/cyagniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka