Стартам новага вяшчальнага сезону Белтэлерадыёкампаніі сёлета можна лічыць гучную прэм'еру талент-шоу «X-Factor у Беларусі», якая адбылася ў мінулыя выхадныя. Аднак наперадзе аўдыторыю чакае яшчэ шмат цікавага кантэнту ў эфіры тэлеканалаў медыяхолдынга.
Акрамя згаданага шоу, на «Беларусь 1» працягваецца паказ мастацка-публіцыстычнага цыкла «Партызанскі рубеж», у аснову якога ляглі сведчанні народнага супрацьстаяння на акупаваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі беларускіх землях. Новымі серыямі папоўняцца ўжо вядомыя праграмы тэлеканала «Адзін дзень», «Маршрут пабудаваны», «Скажынемаўчы», «Сэнс жыцця» і іншыя. А журналісты Агенцтва тэленавін прадставяць гледачам новыя праекты, тэматычныя рубрыкі і ток-шоу. У абноўленым фармаце працягне выхад інфармацыйна-аналітычная праграма «Галоўны эфір». Эфір «Беларусь 2» папоўніцца прэм'ернымі праектамі, сярод якіх, напрыклад, інтэлектуальна-забаўляльны «Усёй сям'ёй». Варта чакаць і новых выпускаў віктарыны «Вежа», кулінарнага шоу «На тыдзень» і г. д. У сваю чаргу спартыўны тэлеканал «Беларусь 5» дапоўніць сетку вяшчання інтэлектуальна-забаўляльным шоу «Гульня галавой», героі якога будуць адказваць на каверзныя пытанні вядучага Генадзя Вайтовіча. У планах таксама трансляцыі новага спартыўнага сезона па фігурным катанні, біятлоне. Працягваецца работа над праектамі, якія гледачы ўбачаць у час зімовай Алімпіяды ў Пекіне. Не пераключайцеся, кажуць, будзе цікава.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/x-factor-u-belarusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/belteleradyyokampaniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-2