На трасе Барысаў — Бабруйск у Бярэзінскім раёне сталічны наркакантроль пры падтрымцы АМАПу затрымаў 24-гадовага непрацуючага гамельчука. Аператыўнікі выявілі ў мужчыны 0,5 кг альфа-PVP, паведамілі [1] ў МУС.
Маладому чалавеку ўдалося папрацаваць на віртуальны наркомаркет каля паўгода, раскладваючы закладкі ў Гомелі і яго ваколіцах. Сам ён таксама ўжываў тавар.
У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Раней фігурант прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[4] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki