З 2 па 4 лістапада ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пройдзе традыцыйны прафарыентацыйны праект «Восеньская школа кіравання. Лесвіца поспеху ». Для ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Праграма праекта ўключае розныя мерапрыемствы: лекцыі і майстар-класы ад выкладчыкаў Акадэміі кіравання, трэнінгі і камандаўтваральныя мерапрыемствы, выязныя заняткі і круглыя сталы, наведванне вядучых арганізацый і прадпрыемстваў краіны, сустрэчы са студэнцкім актывам і вышэйшымі службовымі асобамі.
Напрыклад, школьнікаў навучаць майстэрству самапрэзентацыі, аратарскаму майстэрству і пазнаёмяць з медыяцыяй у школьным асяроддзі, яны наведаюць Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію.
Па заканчэнні праекта ўдзельнікам будуць уручаны сертыфікаты.
Для ўдзелу ў праекце жадаючым неабходна накіраваць на адрас аргкамітэта эсэ і анкету ўдзельніка на электронны адрас: pacademyadm@gmail.com. Работы прымаюцца да 18 кастрычніка 2021 года.
Іншагароднія навучэнцы павінны прыехаць у Мінск у суправаджэнні настаўніка. Усім іншагароднім удзельнікам (у тым ліку і іх педагогам) на час праекта будуць прадастаўлены бясплатныя месцы ў інтэрнаце Акадэміі кіравання.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Акадэміі кіравання па тэлефоне: 8 (017) 229 50 66.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-kiravannya