Улады ЗША 8 лістапада здымуць абмежаванні на перасячэнне граніцы для цалкам вакцынаваных ад каранавіруса падарожнікаў з іншых краін. Аб гэтым у пятніцу паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў Белым доме, піша [1] ТАСС.
Паводле яго даных, аб адпаведным рашэнні будзе паведамлена 15 кастрычніка. Размова ідзе аб сухапутных межах і аэрапортах.
Абмежаванні на ўезд іншаземцаў у Злучаныя Штаты без крайняй неабходнасці ўвялі ў сакавіку 2020 года, пасля таго як Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя аб’явіла аб пачатку пандэміі.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/12676791
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanni-na-perasyachenne-granicy
[4] https://zviazda.by/be/tags/bely-dom