Распачата крымінальная справа ў дачыненні да гараджаніна, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 153 КК Рэспублікі Беларусь («Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання»), распавялі [1] ў пракуратуры Партызанскага раёна.
У аператыўна-дзяжурную службу Партызанскага РУУС паступіла паведамленне, што ў 5 гарадскую клінічную бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена 43-гадовая жанчына, якую збіў сужыцель.
Падчас праверкі высветлілася, што пара разам ужо больш за пяць гадоў. З імі пражываюць чацвёра дзяцей ад іх папярэдніх шлюбаў, двое з якіх непаўналетнія.
Мінчанін, знаходзячыся ў ладным падпітку, на кухні стаў скандаліць з сужыцелькай і выганяць з кватэры, а таксама ўдарыў яе кулаком у скронь. Каб пазбегнуць працягу канфлікту, тая выйшла ў пакой, але дэбашыр накіраваўся за ёй і працягнуў збіваць рукамі і нагамі па галаве і целе, спрабаваў душыць, пагражаў фізічнай расправай, у тым ліку і яе дачкі.
Спасылкі
[1] https://part.gov.by/management/pravoporyadok/prokuratura-partizanskogo-rajona
[2] https://zviazda.by/be/tags/minchanin
[3] https://zviazda.by/be/tags/suzhycelka
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[5] https://zviazda.by/be/tags/partyzanski-rayon-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura