Дэпутата брытанскага парламента ад кіруючай кансерватыўнай партыі Дэвіда Эмеса зарэзаў сын былога высокапастаўленага афрыканскага чыноўніка. Пра гэта паведамляе [1] Лента.ру са спасылкай на брытанскую газету The Times.
Харбі Алі Кулане, экс-саветнік прэм’ер-міністра Самалі, распавёў выданню, што ягоны 25-гадовы сын цяпер знаходзіцца пад вартай. Сам бацька шакаваны і зусім не чакаў падобнага ад свайго сына.
Па дадзеных крыніц газеты, Алі Харбі Алі раней падазраваўся ў радыкальных поглядах, а перад тым, як забіць Эмеса, быў накіраваны на спецыяльную праграму дэрадыкалізацыі. Следства лічыць, што ён дзейнічаў у адзіночку.
Напад на Эмеса адбыўся ў горадзе Лі-он-Сі на паўднёвым усходзе графства Эсэкс падчас сустрэчы палітыка з грамадзянамі ў царкве. Зламыснік некалькі разоў ударыў яго нажом. Эмесу аказалі першую дапамогу, аднак пасля ён памёр ад атрыманых траўмаў.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2021/10/17/somalia_murder/
[2] https://zviazda.by/be/tags/deputat
[3] https://zviazda.by/be/tags/brytanski-parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/times
[5] https://zviazda.by/be/tags/samali
[6] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva