Сёння быў затрыманы мужчына 1985 года нараджэння пры здзяйсненні злачынства гвалтоўнага характару, паведамілі [1] ў МНС.
У 7.00 пры заступленні ў сутачны нарад Уладзімір Ярохін з боку ўнутранага двара інтэрната, размешчанага па праспекце кастрычніка, пачуў крыкі аб дапамозе. Пабегшы на крык, убачыў дзяўчыну ў слязах і мужчыну. Дзяўчына крычала, адбівалася і клікала на дапамогу. Прапаршчык схапіў невядомага за рукі, перакуліў яго на зямлю і абезрушыў. У гэты момант да яго падбеглі яшчэ трое слухачоў філіяла ўніверсітэта шараговыя ўнутранай службы Арцём Грыбок, Антон Луцэвіч і Андрэй Квач, а таксама двое мінакоў. Яны дапамаглі ўтрымаць нападніка і неадкладна патэлефанавалі ў міліцыю. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Дэпартамента аховы Савецкага раёна і затрымалі мужчыну.
36-гадовы затрыманы падазраецца ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. Ён раней неаднаразова судзімы за аналагічнае злачынства і хуліганства. У цяперашні час праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-yarohin