У Дзяржынску пад коламі аўто загінуў веласіпедыст, паведамілі [1] ў МУС.
«16 кастрычніка каля 11.30 аўтамабіль «Фольксваген Туран», які рухаўся па аўтадарозе Заслаўе — Дзяржынск — Возера, збіў 66-гадовага мужчыну, які ехаў на веласіпедзе. Веласіпедыст загінуў«, — распавялі ў МУС.
За рулём «Фальксвагена» быў 40-гадовы жыхар Мінска. Па папярэдніх дадзеных, на ўчастку дарогі са знакам «Абгон забаронены» ён стаў абганяць аўтацыстэрну і выехаў на сустрэчную поласу. Падчас манеўру кіроўца не паспеў вярнуцца ў сваю паласу, выехаў на перакрыжаванне з дарогай, якая вядзе ў кірунку да Танкавай вуліцы, і збіў веласіпедыста.
У выніку наезду 66-гадовы жыхар Дзяржынска памёр на месцы здарэння.
Спасылкі
[1] https://www.mvd.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhynsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus