Сігнал бедства паступіў на пульт Клічаўскага РАНС а сёмай гадзіне вечара. 46-гадовы мужчына паведаміў, што згубіўся ў раёне вёскі Дубно Клічаўскага раёна. На пошукі былі мабілізаваныя ратавальнікі і супрацоўнікі міліцыі. Усяго было задзейнічана 5 адзінак тэхнікі і дзевяць чалавек.
— Магіляўчаніна выратавала толькі тое, што ў яго быў мабільны тэлефон і ён увесь час падтрымліваў з намі сувязь, — паведамілі ў абласным упраўленні МНС. — У 23.15 сіламі пажарна-аварыйнага ратавальнага паста № 12 вёскі Доўгае і пажарна-аварыйнага ратавальнага атрада Клічаўскага РАНС згублены мужчына нарэшце быў знойдзены каля вёскі Развадава. Стан грыбніка быў задавальняючы, у медыцынскай дапамозе ён патрэбы не меў.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: good.gluxoe.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/klichauskat-rans
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/zablukau-u-lese