На вул. Даўгабродскай інспектары ДАІ спынілі нецвярозага 40-гадовага мужчыну, які кіраваў Opel, — ён вёз дзіцяці да бабулі, паведамілі [1] ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.
Фізічны стан мужчыны насцярожыў інспектараў падчас гутаркі. Праваахоўнікі даставілі мужчыну на агляд, які паказала наяўнасць у яго арганізме 1,1 праміле алкаголю. Пазней мужчына распавёў, што ўвечары напярэдадні паездкі ўжываў спіртное, а раніцай, вырашыўшы, што адчувае сябе добра, сеў за руль.
На дадзены момант у дачыненні да гараджаніна складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 2 арт. 18.15 КаАП Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае штраф у памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на пяць гадоў.
Аўтамабіль змясцілі на ахоўную стаянку.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/11776
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhautainspekcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/necvyarozy-kirouca
[4] https://zviazda.by/be/tags/shtraf