Судом Мазырскага раёна пастаўлены прысуд па крымінальнай справе аб незаконным абароце асабліва небяспечнага псіхатропу, паведамілі [1] ў Гомельскім абласным судзе.
На лаве падсудных апынуліся двое маладых людзей 2001 і 1995 гадоў нараджэння. Малодшы абвінавачваны адбываў пакаранне — абмежаванне свабоды — у папраўчай установе адкрытага тыпу ў Мазыры. У сярэдзіне траўня ён дамовіўся пра сустрэчу ў цырульні райцэнтра з другім фігурантам. Апошні перадаў яму 0,1262 г альфа-PVP. Новы ўладальнік захоўваў асабліва небяспечны псіхатроп пры сабе і прынёс да месца адбывання пакарання. Забароненае рэчыва канфіскавалі пры ператрусе ў пачке з-пад цыгарэт. У цыгарэтных фільтрах было выяўлена альфа-PVP.
Да гэтага другі фігурант набыў 0,1779 г альфа-PVP з мэтай збыту. Ён прынёс псіхатроп дадому, частку ўжыў, тыя, што засталіся 0,1262 г аддаў знаёмаму. Рэшту захоўваў па месцы свайго жыхарства.
Малады чалавек прысудам суда прызнаны вінаватым у незаконных без мэты збыту набыцці і захоўванні псіхатропнага рэчыва. З улікам не адбытага пакарання па папярэднім прысуду, канчаткова яму прызначана два гады 5 дзён пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Другі мужчына прызнаны вінаватым па ч.3 арт.328 КК. Да пакаранню па гэтым прысудзе цалкам далучана не адбыцця па папярэднім. Канчаткова ён асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем аўто, на 4 гады 5 месяцаў 7 дзён.
Абодва абвінавачаныя пройдуць прымусовае лячэнне ад наркаманіі па месцы адбыцця пакарання.
Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] http://www.court.gov.by/ru/gomeljskij/oblastnoj/sud/press_sluzhba/soobscheniya/press_sluzhbi/99c88d8274984c76.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-ablasny-sud
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava