У Івацэвіцкім раёне падраздзялення МНС ліквідуюць наступствы пажару на сенаскладзе, паведаміла [1] афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Ірына Тукай.
Інцыдэнт адбыўся сёння ў аграгарадку Быцень на сенаскладзе сельскагаспадарчага вытворчага ўпраўлення «Даманава» УП «Брэстаблгаз». Паведамленне аб узгаранні саломы на складзе выратавальнікам паступіла каля 13.00. Калі аварыйна-выратавальныя падраздзяленні прыбылі да месца выкліку, два падстрэшка з металаканструкцый былі ахоплены агнём. Пад навесамі захоўвалася каля 880 т саломы гэтага года.
У ліквідацыі пажару былі задзейнічаны падраздзяленні Івацэвіцкага і Слонімскага РАНС, Баранавіцкага ГРАНС. Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/kolonka-vse-novosti-portala/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/ivacevicki-rayon