У Палацы Незалежнасці 19 кастрычніка адбудзецца вялікая нарада па сітуацыі з COVID-19 у Беларусі. Гэта мерапрыемства стане пачаткам анансаванага раней кіраўніком дзяржавы адпаведнага тэматычнага тыдня, паведамляе [1] БелТА.
Наперадзе падрабязны аналіз абстаноўкі ў кожным з рэгіёнаў. «Па відэасувязі даложаць губернатары, у абласныя студыі запросяць і ўсіх адказных па галіне. І, вядома, агульная ацэнка абстаноўкі ад Міністэрства аховы здароўя — у Мінску ў зале нарад збяруць галіновае кіраўніцтва, упаўнаважаных па рэгіёнах, спецыялістаў і экспертаў ад медыцыны», — інфармуюць аўтары Telegram-канала «Пул Першага».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/gubernatary-dystantsyjna-dalozhats-lukashenku-ab-situatsyi-z-covid-19-105461-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gubernatary
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/palac-nezalezhnasci