У Магілёўскім раёне прыватнік выплачваў наёмным работнікам зарплату ў канвертах. Парушэнні выяўлены ў сферы грузаперавозак, паведамілі [1] БелТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.
На працягу 2020-2021 гадоў індывідуальны прадпрымальнік пры выкананні заказаў на перавозку грузаў прыцягваў найманых кіроўцаў, заработную плату якім выдаваў у канвертах. Памер такой аплаты склаў каля Br10 тыс. Прадпрымальніку накіравана паведамленне з прапановай у добраахвотным парадку выплаціць падаходны падатак з схаванай заработнай платы, якое было выканана.
Інфармацыя аб выяўленым парушэнні перададзена ў тэрытарыяльныя падраздзяленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і БРУСП «Белдзяржстрах» для спагнання належных адлічэнняў з выплачаных работнікам даходаў.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-mogilevskom-rajone-gruzoperevozchik-vyplachival-rabotnikam-zarplatu-v-konvertah-465139-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/gruzaperavozchyk
[4] https://zviazda.by/be/tags/zarobak-u-kanvertah