Абласны цэнтр падтрымаў інфармацыйна-прафілактычную акцыю «Кавід-патруль»
З сённяшняга дня ў грамадскіх месцах валанцёры будуць інфармаваць людзей аб абавязковым выкарыстанні масак і іншых сродкаў індывідуальнай абароны. Таксама яны раскажуць аб важнасці своечасовай вакцынацыі, паведамяць аб месцах, дзе можна прышчапіцца. У «Кавід-патруль» увайшлі валанцёры ад 18 гадоў і больш. Маладыя людзі прайшлі навучанне і інструктаж. Удзельнікі «Кавід-патруля» забяспечаныя ўсімі неабходнымі сродкамі медабароны, пазначаныя спецыяльнымі бэйджамі.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/infarmacyyna-prafilaktychnaya-akcyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/kavid-patrul
[3] https://zviazda.by/be/tags/masachny-rezhym