Мінскі гарадскі камітэт БРСМ сумесна з Мінгарвыканкамам распрацавалі брашуру, якая ўтрымлівае інструкцыю па выкананні санітарна-супрацьэпідэмічных мер і QR-код са спасылкай на поўны пералік сталічных пунктаў вакцынацыі. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на першага сакратара Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Рамана Бандарука.
«Камітэт са свайго боку пастараўся стварыць усе ўмовы для таго, каб сталічныя жыхары вакцынаваліся. У гандлёвых цэнтрах, крамах і нават на рынку падчас акцыі „COVID-патруль“ працуюць валанцёры „Добрага сэрца“, якія распавядаюць жыхарам і гасцям Мінска пра важнасць нашэння масак і вакцынавання, арыентуюць, дзе можна прышчапіцца па месцы жыхарства і знаходжання. Калі пры старце праекта яны працавалі толькі тры дні на тыдзень у вячэрні час, то з сённяшняга дня — з аўторка па нядзелю. Таксама сумесна з Мінгарвыканкамам мы распрацавалі брашуру. Яна змяшчае інструкцыю па выкананні санітарна-супрацьэпідэмічных мер і QR-код, па якім можна знайсці ўсе пункты вакцынацыі горада Мінска. Яе пачнуць раздаваць у грамадскіх месцах з сённяшняга дня», — распавёў Раман Бандарук.
Па яго словах, валанцёры таксама дапамагаюць паліклініках сталіцы ў дастаўцы рэцэптаў людзям пажылога ўзросту. Ініцыятыва дазваляе скараціць колькасць пенсіянераў ва ўстановах аховы здароўя і прадухіліць іх заражэнне каранавіруснай інфекцыяй.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-minske-razrabotali-broshjuru-s-qr-kodom-dlja-udobnogo-poiska-punktov-vaktsinatsii-465150-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/akcyya-covid-patrul