У Камітэт дзяржаўнага кантролю паступаюць дзясяткі зваротаў, у якіх грамадзяне скардзяцца, што ім не выплацілі поўнасцю або часткова ўзнагароджанне па грамадзянска-прававых дамовах, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на КДК.
«Паступаюць дзясяткі зваротаў, у якіх грамадзяне скардзяцца на тое, што ім не выплацілі цалкам або часткова ўзнагароджанне па грамадзянска-прававых дагаворах. Напрыклад, было ўстаноўлена, што сталічная арганізацыя заключала з грамадзянамі дагаворы на выкананне будаўніча-мантажных прац праз паштовыя адпраўлення. Атрымаўшы такі дагавор, грамадзянін падпісваў яго і адпраўляў назад заказчыку. Асобніка на руках у яго не заставалася. Пасля працы выканалі, але прадугледжаныя дагаворам грошы не былі выплачаныя ў поўным аб’ёме. З моманту заканчэння тэрміну дзеяння дагавора прайшло больш за год, але арганізацыя цалкам так і не разлічылася», — распавялі ў кантрольным ведамстве.
У той жа час падстаў для спагнання грошай з арганізацыі ў грамадзян не было з-за адсутнасці дакументаў, якія пацвярджалі ўзаемаадносіны з заказчыкам. У першую чаргу гэта тычыцца дамовы падраду.
Да нядобрасумленнага заказчыка, які не заплаціў падаткі і страхавыя плацяжы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, былі прынятыя меры. Інфармацыя аб выяўленых фактах парушэння накіравана ў інспекцыю МПЗ і Мінскае гарадское ўпраўленне ФСАН для прыцягнення службовых асоб арганізацыі да адказнасці.
Камітэт дзяржкантролю заклікае грамадзян быць пільнымі і ўважлівымі, падпісваючы дакументы пры уступленні ў грамадзянска-прававыя адносіны з суб’ектамі гаспадарання. У такіх сітуацыях неабходна мець пры сабе свой асобнік дагавора падраду, падпісаны іншым бокам (пры заключэнні дагавораў падраду адзін асобнік застаецца ў арганізацыі, другі — у выканаўцы), а таксама акт выкананых работ, падпісаны ў двухбаковым парадку.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/kgk-registriruet-desjatki-obraschenij-iz-za-nevyplachennyh-voznagrazhdenij-po-grazhdansko-pravovym-465157-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kdk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zvaroty-gramadzyan
[4] https://zviazda.by/be/tags/uznagarodzhanni
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyplaty