Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі цалкам кантралюецца. У краіне праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў для прафілактыкі заражэння, перапынення эпідэмічнага працэсу і лячэння людзей. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, перадае [1] БелТА.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя падкрэсліў, што ў Беларусі праводзіцца дэталёвы аналіз эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаюцца неабходныя меры на ўсіх узроўнях кіравання.
«Я хачу без слёз, без стогнаў сказаць: сітуацыя цалкам кантралюемая, праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на прафілактыку, на перапыненне эпідэмічнага працэсу і на лячэнне пацыентаў, пра якое ў тым ліку сёння ідзе гаворка», — заявіў міністр.
У ліку асаблівасцяў цяперашняй хвалі развіцця каранавіруса Дзмітрый Піневіч адзначыў высокі рост захворвання, з якім сістэма аховы здароўя не сутыкалася на працягу папярэдніх хваль. «Па ўсёй мяжы, усе краіны, і Еўрапейскага рэгіёну ў тым ліку, рэгіструюць такую ж колькасць захворванняў, параўнальную з нашай», — звярнуў увагу кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/pinevich-situatsija-s-koronavirusom-v-belarusi-polnostjju-kontroliruemaja-465159-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-pinevich-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/narada
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministr