За мінулыя суткі ў сталіцы адбылося некалькі ўзгаранняў, паведамілі [1] ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
Вечарам 18 кастрычніка выратавальнікам стала вядома аб пажары ў Чыжоўцы: на вул. Аўэзава адбылося ўзгаранне ў гаспадарчай прыбудове, полымя пашкодзіла шыферны дах і марскі кантэйнер, які стаяў побач.
Сярод іншых здарэнняў, зарэгістраваных за суткі, загарання ежы на электрапліце (Лагойскі тракт), смецця ў кантэйнерах (Лагойскі тракт, вул. Адзінцова і Калініна), смецця ў жылых дамах (вул. Шугаева, Харкаўская). Таксама ратавальнікі выязджалі на вул. Чарвякова, дзе адбылося ўзгаранне ў кіёску з шаўрмой.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhary
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk