Насуперак надзеям насельніцтва і прагнозам навукі каранавірус застаецца рэальнай пагрозай для ўсіх краін. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў сёння ўвагу на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, перадае [1] БелТА.
На нарадзе ў Палацы Незалежнасці сабраліся вышэйшыя службовыя асобы краіны, а таксама прадстаўнікі медыцынскай галіны і эксперты. Акрамя таго, па відэасувязі аб сітуацыі ў рэгіёнах кіраўніку дзяржавы даложаць губернатары, у рэгіянальныя студыі запрошаны і адказныя па галіне.
«Як мы з вамі і дамаўляліся, на гэтым тыдні мы сур’ёзна зоймемся пытаннямі лячэння людзей, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы неаднаразова сустракаліся наконт процідзеяння захворванням сённяшняга дня. Калі аб’ектыўна гаварыць, то насуперак надзеям шматмільярднага насельніцтва Зямлі, а таксама прагнозам так званай сусветнай навукі каранавірус са сваімі мутацыямі і новымі штамамі застаецца рэальнай пагрозай для ўсіх краін».
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-nasuperak-nadzejam-naselnitstva-i-pragnozam-navuki-karanavirus-zastaetstsa-realnaj-pagrozaj-105491-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/palac-nezalezhnasci
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/narada
[5] https://zviazda.by/be/tags/prezident