На палігоне Харбмайдон у Таджыкістане працягваецца вучэнне з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Баявое братэрства-2021», у рамках якога праводзіцца вучэнне разведвальных падраздзяленняў АДКБ «Пошук-2021». Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны.
Для вядзення разведкі ў інтарэсах КСАР АДКБ прыцягваюцца выведвальныя падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі, у склад якіх увайшла і група курсантаў факультэта ваеннай разведкі ваеннай акадэміі.
«Пры падрыхтоўцы да вучэння асаблівая ўвага надавалася пытанням выжывання разведгрупы ва ўмовах гарыста-пустыннай мясцовасці і арыентаванню на мясцовасці. Курсанты атрымліваюць бясцэнны вопыт у выкананні вучэбна-баявых задач, які спатрэбіцца ім у войсках», — адзначыў начальнік кафедры сіл спецыяльных аперацый і вайсковай разведкі факультэта ваеннай разведкі ваеннай акадэміі Аляксандр Красноўскі.
Разведгрупа курсантаў сумесна з разлікам БАК «Маскіт» у складзе разведвальнага атрада высунулася ў раён разведкі і вядзе пошук базы ўмоўнага незаконнага фарміравання праціўніка. Раён разведкі складае каля 40 кв. км. На працягу трох сутак ім трэба будзе знайсці аб’ект, перадаць яго каардынаты ў цэнтр і знішчыць пры неабходнасці.
Фота «Ваяр»
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/kursanty-voennoj-akademii-belarusi-uchastvujut-v-uchenii-odkb-poisk-2021-v-tadzhikistane-465194-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshuk-2021
[4] https://zviazda.by/be/tags/tadzhykistan
[5] https://zviazda.by/be/tags/adkb
[6] https://zviazda.by/be/tags/vaennaya-akademiya