З рэўнасці жыхарка Мінскага раёна пракалола віламі аднавяскоўку, а затым падпаліла сябе і дом, паведамілі [1] ва УУС Мінаблвыканкама.
«Сёння днём з вёскі Навашына медыкі даставілі ў бальніцу параненую 48-гадовую мясцовую жыхарку. Міліцыянерам жанчына паведаміла, што былая жонка сужыцеля пракалола яе віламі ва ўласным доме», — распавялі ва УУС.
Дом 53-гадовай падазраванай апынуўся зачыненым, унутры віднеўся дым. Міліцыянеры паведамілі пра інцыдэнт у МНС. Пасля тушэння пажару гаспадыню выявілі без прытомнасці і даставілі ў бальніцу.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яна абліла сябе і дом бензінам, пасля чаго падпаліла. Зараз праводзіцца праверка, устанаўліваюцца ўсе абставіны.
Спасылкі
[1] https://t.me/minobl_uvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/uus-minablvykankama