У Нью-Ёрку зачыняецца Генеральнае консульства Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ад 18 кастрычніка 2021 г. № 590, афіцыйна апублікаванай 20 кастрычніка 2021 г., паведамляе [1] Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Як вынікае з дакумента, генконсульства павінна спыніць працу з 20 кастрычніка 2021 г. Міністэрству замежных спраў неабходна прыняць меры па яго закрыцця і прафінансаваць выдаткі.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.
Куды зараз звяртацца беларусам, якія знаходзяцца ў ЗША?
Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі генконсульства (уключаючы Канаду), пасля яго закрыцця змогуць звяртацца за здзяйсненнем консульскіх дзеянняў у пасольства Беларусі ў ЗША, размешчанае ў Вашынгтоне.
Беларусаў, якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Генеральным консульстве, з 1 лістапада перавядуць на пастаянны консульскі ўлік у пасольстве Беларусі ў ЗША.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://pravo.by/ofitsialnoe-opublikovanie/novye-postupleniya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konsulstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[5] https://zviazda.by/be/tags/nyu-york