Бараўляны трэба выдзяляць з Мінскага раёна, рабіць горадам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з работнікамі Мінскай абласной клінічнай бальніцы, перадае [1] БелТА.
«Трэба, каб мы на працягу бягучага і першай паловы наступнага года прынялі рашэнне адносна Бараўлян у цэлым. Трэба выдзяляць Бараўляны з Мінскага раёна, рабіць горадам. Адміністрацыйна з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Гэта першараднае пытанне. Мы яго ўжо абмяркоўвалі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён звярнуў увагу, што насельніцтва Бараўлян параўнальна ўжо з вялікімі раёнамі ў краіне. «Рэдкі раён. Гэта ўжо вялікія гарады. Таму трэба статус яму надаваць адпаведны. Як толькі парадак наведзяце, тады я прыму адпаведнае рашэнне. Нядрэнны гэты гарадок у вас, малайцы. Але ёсць над чым працаваць», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-treba-vydzjaljats-barauljany-z-minskaga-raena-rabits-goradam-105562-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/baraulyany
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon