Новым кіраўніком Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў стаў былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, паведамляе [1] тэлеграм-канал Мінлясгаса.
«У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў — новы кіраўнік. Ім стаў Ігар Шуневіч, экс-кіраўнік МУС і хакейнага клуба „Дынама“. Такое рашэнне было прынята сёння падчас з’езду дэлегатаў РДГА «БТПР», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней пасаду старшыні праўлення грамадскага аб’яднання займаў Юрый Шумскі.
У гэтым годзе БТПР адсвяткавала 100-годдзе.
Спасылкі
[1] https://t.me/minleshoz
[2] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-shunevich
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-tavarystva-palyaunichyh-i-rybalovau