У Рагачоўскім раёне самабытных, з індывідуальным бачаннем свету і непаўторным стылем выяўлення разьбяроў па дрэве можна палічыць па пальцах адной рукі. Сярод іх — і жыхар вёскі Стрэнькі Ігар Ткачоў. Займацца дрэвам ён пачаў у дарослым жыцці, пры гэтым пачынаў з простых форм — выразаў звычайныя лыжкі. Далей — болей: дасканала асвоіў геаметрычную тэхніку, а потым пацягнула на больш складаныя — аб'ёмныя выявы. Захапіў свет беларускай фаўны, пачаў ствараць скульптурныя «партрэты» жыхароў нашых лясоў і балот.
Цяпер Ігар Рыгоравіч працуе ў Стрэнькаўскім раённым цэнтры рамёстваў, выкладае асновы разьбярства вясковым дзецям (дарэчы, навучыў рамяству і свайго сына), працягвае прыродную тэму, удзельнічае ў фестывалях, выстаўках і кірмашах, а найперш сваімі работамі ўпрыгожвае рамесніцкі падворак.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya