Праектаў шмат, але ты гатовы прапанаваць нешта па-сапраўднаму ўнікальнае і карыснае для краіны? Тады не адкладай «на потым» — прымай удзел у «Конкурсе маладзёжных ініцыятыў», запрашае Саюз моладзі.
Якія ініцыятывы можна падаць на конкурс?
Праекты, накіраваныя на ўцягванне моладзі ў творчую дзейнасць і сацыяльную практыку, раскрыццё патэнцыялу моладзі ў адпаведнасці з асноўнымі прыярытэтамі Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года.
Хто можа прыняць удзел у конкурсе?
Некамерцыйныя маладзёжныя і дзіцячыя грамадскія аб’яднанні, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Як падаць заяўку?
Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу можна прачытаць на сайце Саюза моладзі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-maladzyozhnyh-inicyyatyu
[3] https://zviazda.by/be/tags/moladz