Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльнай метэаралагічнай з’яве ў Беларусі, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У чацвер месцамі па рэспубліцы чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. У сувязі з гэтым на 21 кастрычніка абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. У сталіцы парывы ветру могуць дасягаць 14 м/с.
Згодна з прагнозам, ветранае надвор’е захаваецца ў Беларусі і 22 кастрычніка.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/zheltyj-uroven-opasnosti-obyavlen-na-21-oktyabrya-v-belarusi-iz-za-silnogo-vetra/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/vecer
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhouty-uzroven-nebyaspeki