У жыхара Слуцкага раёна канфіскавалі марыхуану, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.
Раней не судзімы 33-гадовы мужчына затрыманы КНіПГЛ Слуцкага РАУС. «Ён набыў і захоўваў па месцы жыхарства небяспечны наркатычны сродак — марыхуану — масай больш за 600 г, што з’яўляецца буйным памерам. Ён сцвярджае, што забароненае рэчыва набыў без мэты збыту, а для асабістага ўжывання», — адзначылі ў ведамстве.
Наркотык расліннага паходжання ў мужчыны быў канфіскаваны.
У дачыненні да затрыманага следчыя распачалі справу па ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркотыкаў). Пакаранне па гэтай частцы артыкула — да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Фота УУС Мінскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/u-zhitelja-slutskogo-rajona-izjjali-marihuanu-465629-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/slucki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana
[4] https://zviazda.by/be/tags/slucki-raus
[5] https://zviazda.by/be/tags/ablvykankam
[6] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava