Вучань 7-га класа Занарочскай сярэдняй школы Раман Кагадоўскі, які выратаваў падчас пажару свайго малодшага брата, узнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць». Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Узнагарод таксама ўдастоены ўрачы Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, якія былі задзейнічаны ў лячэнні Рамана ад апёкаў, атрыманых пры выратаванні брата.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву медалём «За працоўныя заслугі» узнагароджаны камбустыёлаг-хірург (загадчык) дзіцячага апёкавага аддзялення Ігар Зелянко і анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі (апёкавых хворых з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі) Марына Маркевіч.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/roman-kogodovskiy-za-spasenie-svoego-mladshego-brata-pri-pozhare-nagrazhden-ordenom-za-lichnoe-muzhestvo
[2] https://zviazda.by/be/tags/roma-kagadouski
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhuznagaroda
[4] https://zviazda.by/be/tags/orden-za-asabistuyu-muzhnasc