У Магілёве п’яны мужчына параніў нажом жонку ў паліклініцы, паведамілі [1] ў МУС.
Днём 20 кастрычніка ў Ленінскі РАУС Магілёва паступіла паведамленне: у паліклініцы па вуліцы Крупскай невядомы кідаецца з нажом на жанчыну. Да месца прыбыла некалькі экіпажаў Дэпартамента аховы. Мужчыну затрымалі. Высветлілася, у стане алкагольнага ап’янення ён паспеў нанесці тры ўдары нажом 46-гадовай медработніцы.
47-гадовы нападнік з’яўляецца мужам пацярпелай, аднак разам яны не пражываюць. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай злачынства стала рэўнасць.
У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа за замах на забойства.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/zamah-na-zaboystva