На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння адкрыецца праграма 27-га тура, паведамляе [1] БелТА.
У стартавым паядынку футбалісты гродзенскага «Нёмана» прымуць на сваім полі аднаго з прэтэндэнтаў на месца ў прызавой тройцы барысаўскі БАТЭ. У першым крузе цяперашняга першынства барысаўцы перайгралі гарадзенскую дружыну на сваёй арэне з буйным лікам 3:0. На мінулым тыдні БАТЭ нечакана прайграў на выездзе мазырскай «Славіі» з вынікам 1: 3, а «Нёман» атрымаў тэхнічную перамогу ў матчы з рэчыцкім «Спадарожнікам», які зняўся з турніру.
Лідар чэмпіянату салігорскі «Шахцёр» заўтра згуляе ў гасцях у «Віцебска». Таксама ў суботу «Слуцк» прыме на сваім полі «Смаргонь», «Гомель» у сябе дома сустрэнецца са сталічным «Энергетык-БДУ», а ў Брэсце мясцовае «Дынама» будзе сапернічаць з «Іслаччу» з Мінскага раёна.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/neman-primet-futbolistov-bate-na-starte-27-go-tura-chempionata-belarusi-465788-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/nyoman-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/bate