На думку грамадства, кліматычныя змены ў першую чаргу звязаныя з завадскімі выкідамі. Але ёсць і іншыя крыніцы забруджвання, якія аказваюць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Напрыклад, хутка растучы сектар ІТ. Цяпер на сектар лічбавых тэхналогій прыпадае 4 % глабальных выкідаў парніковых газаў – больш, чым на ўсю грамадзянскую авіяцыю. Гэтая лічба можа вырасці да 8 % да 2025 года і абагнаць выкіды аўтатранспарту.
Калі мы карыстаемся пошукам у інтэрнэце, дасылаем карцінку, запісваем галасавое паведамленне, то эксплуатуем серверы, якія ажыццяўляюць гэтыя функцыі. Яны спажываюць электраэнергію і працуюць пастаянна, а яшчэ патрабуюць астуджэння ад перагрэву. Напрыклад, кампанія Google у некаторых дата-цэнтрах выкарыстоўвае марскую ваду для ахалоджвання абсталявання.
Паводле даных The Shift Project, стрымінгавыя відэа складаюць 60 % сусветнага інтэрнэт-трафіку, што дае 300 млн тон CO2 на год (прыкладна 1 % сусветных выкідаў). Гэта звязана са спажываннем электраэнергіі для сілкавання прылад (смартфонаў, планшэтаў, камп'ютараў) і захоўваннем відэа на серверах. Напрыклад, захоўванне 10 гадзін HD-відэа супастаўна з захоўваннем усіх артыкулаў на англійскай мове ў Вікіпедыі ў тэкставым фармаце.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/edition/rodnaya-pryroda
[3] https://zviazda.by/be/tags/internet
[4] https://zviazda.by/be/tags/klimat
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/ekaparady