Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з трагедыяй у Разанскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Глыбокім смуткам адгукнулася ў сэрцах беларусаў вестка пра здарэнне на вытворчасці пораху ў Разанскай вобласці, што забрала чалавечае жыццё. Ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні вам, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, а таксама родным і блізкім ахвяраў гэтай трагедыі», — гаворыцца ў спачуванні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[2] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin