Леснікі ліквідавалі пажар у пойме ракі Ясельда, паведамілі [1] ў Мінлясгасе.
Буйны пажар патушылі ў Спораўскім лясніцтве Івацэвіцкага лясгаса. Пры гэтым былі задзейнічаныя 60 службовых асоб дзяржаўнай лясной аховы, 3 пажарных аўтамабіля, 2 трактары з плугамі і 1 з пажарнай ёмістасцю, лесапажарныz модулі і квадракоптэр.
Плошча пажару пакуль удакладняецца. Папярэдняя прычына — падпал.
Спасылкі
[1] https://t.me/minleshoz
[2] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/yaselda