Напярэдадні ўначы супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС г.Мінска звярнулі ўвагу на аўтамабіль «Фольксваген» адной з каршэрынгавых кампаній, кіроўца якога значна перавышаў хуткасны рэжым, перадае [1] УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
На вул.Брыля легкавік спынілі, за рулём знаходзіўся 20-гадовы малады чалавек, фізічны стан якога выклікала падазрэнне ў інспектараў. Міліцыянты даставілі яго на агляд, па выніках якога выяўлена 1,27 праміле. Аўтамабіліст пацвердзіў, што раніцай ужываў спіртныя напоі і сеў за руль.
На дадзены момант у дачыненні да парушальніка складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яму пагражае штраф у памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на пяць гадоў.
Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да грамадзян! Не заставайцеся абыякавымі да праблемы п’янства за рулём і своечасова паведамляйце ў міліцыю пра кіроўцаў, якія селі за руль у нецвярозым стане.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/udai-guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/necvyarozy-kirouca