У Мастах пры пажары ў жылым доме выратаваны 27-гадовы мужчына, паведамілі [1] ў МНС.
Паведамленне пра ўзгаранне аднапавярховага дома на вуліцы Беларускай паступіла ў службу 101 сёння ў 05.06. Падраздзялення МНС выявілі адкрытае гарэнне веранды. У двары знаходзіліся гаспадыня і мясцовы жыхар, якія, адчуўшы пах дыму, паспелі выбегчы з жытла. У аконным праёме, трымаючыся за падаконнік, стаяў мужчына. Ён быў дэзарыентаваны і губляў сілы. Ратавальнікі выбілі шкло і выцягнулі яго на свежае паветра. Гэта быў сын гаспадыні 1994 года нараджэння. Ён шпіталізаваны.
Пажар ліквідавалі. Агнём пашкоджаны дах і сцены веранды. Прычынай здарэння магла стаць неасцярожнасць пры курэнні.
Як адзначылі ў ведамстве, у 2021 годзе пры пажарах у Гродзенскай вобласці загінулі 52 чалавекі. Большасць — з-за неасцярожнага курэння.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/368652/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/masty