Баскетбалісты «Гродна-93» пацярпелі першае паражэнне ў матчах 30-га чэмпіянату Беларусі, паведамляе [1] БелТА.
Пасля пяці вікторый запар сёння каманда Педрага Мушіцкага нечакана саступіла на сваёй пляцоўцы віцебскаму «Рубону» з розніцай у 14 балаў — 71:85 (22:20, 13:27, 19:22, 17:16). У пераможцаў лепшым снайперам стаў Антон Шчурко, які набраў 16 ачкоў.
Адзіным лідарам стаў рэзервовы склад «Цмокi-Мiнск», які сёння атрымаў шостую перамогу запар, адолеўшы на выездзе «Гомельскіх рысяў» з перавагай у шэсць ачкоў — 68:62 (22:19, 14:12, 15:18, 17:13). Самым выніковым у складзе мінчан апынуўся Раман Гесць — 14 ачкоў, у гамяльчан 27 ачкоў у актыве Цімафея Вяроўкіна.
Магілёўскі «Барысфен» разграміў на сваёй арэне «Гродна-93 — ГрДУ» з лікам 120:56. Брэсцкая «Вікторыя» упэўнена перайграла ў гасцях выхаванцаў мінскай РЦАП-СДЮШАР — 83:50, а сталічны «Імпульс-БДУІР» быў мацней моладзевай каманды «Цмокi-Мiнск» — 76:53.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/basketbolisty-grodno-93-poterpeli-pervoe-porazhenie-v-chempionate-belarusi-466036-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/basketbol
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna-93