Сёння ў Узбекістане праходзяць прэзідэнцкія выбары. Кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў наведаў выбарчыя ўчасткі ў Мірабадскім, Яккасарайскім і Чыланзарскім раёнах сталіцы Узбекістана. Аб гэтым БелТА паведамілі [1] ў прэс-службе Выканкама СНД.
Сяргей Лебедзеў адзначыў, што галасаванне праходзіць у спакойнай абстаноўцы, а на ўчастках для галасавання выконваюцца нормы санітарнай бяспекі.
Як паведамлялася, выбарчыя ўчасткі працуюць з 8.00 да 20.00 па мясцовым часе. Кандыдатаў вылучылі пяць палітычных партыяў, афіцыйна дзеючых у краіне. За ходам выбараў сочаць каля тысячы міжнародных назіральнікаў ад СНД, Парламенцкай асамблеі СНД, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, АБСЕ, ЮНЕСКА і іншых, а таксама 268 прадстаўнікоў з 41 дзяржавы. Асвятляць выбары Акрэдытаваныя 116 замежных і каля 1,5 тыс. мясцовых журналістаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/lebedev-vybory-prezidenta-uzbekistana-prohodjat-v-spokojnoj-obstanovke-466075-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary
[3] https://zviazda.by/be/tags/snd
[4] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan