Пад горадам Іўе мікрааўтобус пратараніў спадарожную гужавую фурманку. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Сур’ёзная аварыя адбылася вечарам 23 кастрычніка на дарозе Ліпнішкі — Ліда. 28-гадовы кіроўца аўтамабіля «Мэрсэдэс-Бенц» рухаўся ў накірунку Ліды. Пры сустрэчным раз’ездзе з легкавіком мікрааўтобус сутыкнуўся са спадарожнай гужавой павозкай.
«Дарэчы, гужавая павозка была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі. У выніку аварыі 44-гадовы возчык дастаўлены ў рэанімацыю», — распавялі ў ДАІ.
Па факце здарэння прызначаная праверка.
Фота ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/pod-gorodom-ivje-mikroavtobus-protaranil-telegu-466126-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai-uus-grodzenskaga-ablvykankama
[5] https://zviazda.by/be/tags/iue
[6] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpely